wd wp Пошук:

Карпаўскія крэменездабыўныя шахты

Карпаўскія крэменездабыўныя шахты — археалагічны помнік эпохі неаліту і бронзавага веку каля в. Карпаўцы (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць). За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, 1,5 км на ўсход ад в. Навасёлкі на крэйдавых адорвенях. Датуецца IIIII-м тыс. да н.э.

Выявіла і даследавала ў 19671970 Н. М. Гурына. У 19731979 пры даследаваннях крэмнеапрацоўчых майстэрань і шахтаў на крэйдавай лінзе на захад ад вёскі і шляхам збору пад’ёмнага матэрыялу ў мясцовым крэйдавым кар’еры (В. П. Чамеза, М. М. Чарняўскі, В. А. Пучко, М. У. Вераціла) атрымана новая калекцыя рагавых шахцёрскіх інструментаў (62 вырабы і іх фрагменты), якая захоўваецца ў фондах аддзелаў археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Частка іх ужо ўведзена ў навуковы ўжытак (с. 25—28, 100—103). Шахты блізкія да суседніх Краснасельскіх шахтаў. Знойдзены адыходы крамянёвай вытворчасці, пашкоджаныя тыповыя гарняцкія інструменты. З-за аддаленасці ад прыбярэжных стаянак і майстэрняў (каля 5 км ад р. Рось) апрацоўка здабытага крэменю і выраб з яго сякер вяліся непасрэдна на тэрыторыі шахтаў. Участкі з шахтамі разбураны крэйдавымі кар’ерамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Беларусі