wd wp Пошук:

Каромысла зялёнае

Каромысла зялёнае ці зялёны каромысел (Aeschna viridis) — від разнакрылых стракоз.

Апісанне

Буйная страказа. Даўжыня брушка самца 48-52 мм, самкі — 47-54 мм. Даўжыня задніх крылаў самца 38-41 мм, самкі — 41-45 мм. Афарбоўка стракатая. Вочы датыкаюцца адно з адным на некаторым прамежку. Т-падобная пляма на лбе няпоўная. Бакі грудзей у самца і самкі зялёныя, без палос. Верх грудзей самца з 2 шырокімі, зялёнымі палосамі. Жылкі крылаў чарнаватыя. Яйцаклад самкі з бакавымі пласцінкамі, яго асноўная пласцінка ззаду без глыбокай выемкі.

Пашырэнне

Транспалеарктычны від. У Беларусі пашыраны па ўсёй тэрыторыі. Сустракаецца на нізінных балотах і ў поймах рэк.

Асаблівасці біялогіі

Дарослыя насякомыя — актыўныя драпежнікі. Здабычу (камары, мошкі) ловяць падчас лёту. Вылет і размнажэнне ў чэрвені-ліпені.

Лічынкі жывуць у стаячых (у тым ліку забалочаных) і слабопроточных вадаёмах з густой расліннасцю, кормяцца воднымі беспазваночнымі, маляўкамі рыб (могуць наносіць шкоду рыбаразвядзенню).

Ахова

Від уключаны ў Чырвоны спіс МСАП, Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Літвы. Ахоўваецца ў Еўропе (дадатак II Бернскай канвенцыі).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стракозы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі