Карл Фёдаравіч Разенталь (1890, Рыга—15 лістапада 1983) — савецкі дзяржаўны дзеяч.
Скончыў рэальнае вучыпішча ў Дзвінску і курсы тэхнічнай сувязі. 3 сакавіка 1917 па сакавік 1918 намеснік старшыні, старшыня Слуцкага Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. У жніўні 1918 г. акруговы камісар Смаленскай паштова-тэлеграфнай акругі, у снежні 1918 — камісар пошт і тэлеграфаў Заходняй вобласці. У студзені—жніўні нарком пошт і тэлеграфаў БССР. Кандыдат у члены ЦК КП(б)ЛіБ. 3 лістапада 1920 г. начальнік упраўлення сувязі Туркестанскага фронту. 3 1921 г. у Туркестанскай АССР, Узбекскай ССР. 3 1930 г. вучоны сакратар прэзідыума Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі СССР. 3 1931 г. член прэзідыума Дзяржплана СССР. У 1939—1951 гг. на будаўніцтве абарончых аб’ектаў «Галоўпрамбуда» МУС СССР.