Карл Густаў Эміль Манэргейм (фінск.: Carl Gustaf Emil Mannerheim, 4 чэрвеня 1867, Аскайнен — 27 студзеня 1951, Лазана, Швейцарыя) — барон, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант Расійскай Імператарскай арміі (25 красавіка 1917), генерал ад кавалерыі (7 сакавіка 1918) Фінляндскай арміі, фельдмаршал (19 мая 1933), маршал Фінляндыі (толькі як ганаровае званне) (4 чэрвеня 1942 года), прэзідэнт Фінляндыі з 4 жніўня 1944 да 11 сакавіка 1946 г.