Карла Дольчы (іт. Carlo Dolci; 25 мая 1616, Фларэнцыя — 17 студзеня 1686, там жа) — фларэнційскі мастак барока.
Яшчэ дзіцем, адпраўлены на навучанне ў мастацкую школу Якапа Віньялі, паказаў незвычайныя здольнасці ў галіне жывапісу. Да пачатку 1640-х гадоў пад уздзеяннем «светла-цёмнай» манеры мастака Гвіда Рэні, надае сваім палотнам больш інтэнсіўны, маляўнічы выраз. Праз дзесяць гадоў, у 1650-я гады, большую ўвагу надае вымалёўцы фігур на заднім плане карцін. У гэтыя гады і пазней развівае традыцыі Філіпа Ліпі і Перуджына. У канцы жыцця Дольчэ робіць выявы сваіх персанажаў на карцінах больш нерухомымі і цяжкімі, каб падкрэсліць іх рэлігійнасць.