wd wp Пошук:

Карлас Альберта Лакостэ

Карлас Альберта Лакостэ (ісп.: Carlos Alberto Lacoste; 2 лютага 1929, Буэнас-Айрэс — 24 чэрвеня 2004, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі ваенны, віцэ-адмірал. Фактычны кіраўнік Аргенціны ў 1981 годзе.

Біяграфія

Акрамя ваенна-марской кар’еры, Лакостэ быў адказным за арганізацыю Чэмпіянату свету па футболу 1978, які павінен быў прайсці ў Аргенціне. У снежні 1981 года ў выніку перавароту быў зрынуты ўрад генерала Віёлы. Лакостэ стаў дэ-факта прэзідэнтам Аргенціны (11-22 снежня 1981 г) у межах праўлення ваеннай дыктатуры. На пасадзе кіраўніка дзяржавы яго змяніў Леапольда Фартуната Галцьеры. Пасля падзення ваеннага ўрада ён захаваў свае сувязі з футбольнымі асацыяцыямі, стаўшы прадстаўніком Паўднёвай Амерыкі ў FIFA, а ў 1986 годзе быў прызначаны кіраўніком аргенцінскай футбольнай федэрацыі на чэмпіянаце свету ў Мексіцы.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Прэзідэнты Аргенціны
Катэгорыя·Адміралы Аргенціны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе