wd wp Пошук:

Караль Наўроцкi

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Наўроцкі. Караль Наўроцкі (нар. 3 сакавіка 1983, Гданьск) — польскі гісторык[2]. Цяпер ён узначальвае Інстытут нацыянальнай памяці (ІНП)[3]. У 2017 – 2021 гг. з’яўляўся дырэктарам Музею другой сусветнай вайны ў Гданьску[4][5].

Кар’ера

Караль Наўроцкі — выпускнік гістарычнага факультэта Гданьскага ўніверсітэта, дзе ў 2013 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2009–2017 гг. працаваў у Інстытуце нацыянальнай памяці, у 2013–2017 гг. узначальваў Аддзяленне народнай адукацыі ў Гданьску ІНП. У 2011–2017 гг. кіраваў Седлецкім раённым саветам у Гданьску. У 2017 годзе быў прызначаны дырэктарам Музею другой сусветнай вайны ў Гданьску. Гэтую пасаду ён займаў да 2021 года, пасля чаго вярнуўся ў Інстытут нацыянальнай памяці і ў чэрвені 2021 года стаў яго віцэ-прэзідэнтам. У ліпені 2021 года ён заняў пасаду новага кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці пасля абрання Сoймам і зацвярджэння Сенатам Рэспублікі Польшча. Наўроцкі з’яўляецца аўтарам альбо суаўтарам некалькіх кніг і шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па тэме антыкамуністычнай апазіцыі, арганізаванай злачыннасці ў ПНР і гісторыі спорту.

Узнагароды

У 2016 годзе ўзнагароджаны Бронзавым Крыжам Заслугі Рэспублікi Польшча. У 2021 годзе ўзнагароджаны Срэбным Крыжам Заслугі.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 22 ліпеня 2022.
  2. https://ipn.gov.pl/en/about-the-institute/the-president-and-deput/8204,Karol-Nawrocki-PhD.html
  3. https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=Institute_of_National_Remembrance&oldid=1094979258
  4. https://muzeum1939.pl/en/karol-nawrocki-phd-reappointed-director-museum-second-world-war-gdansk/3827.html
  5. https://hmong.ru/wiki/Museum_of_the_Second_World_War
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гданьску
Катэгорыя·Выпускнікі Гданьскага ўніверсітэта