wd wp Пошук:

Каралеўства Данія

Каралеўства Данія
Дзяржавы-члены супольнасці

Каралеўства Данія (дацк.: Kongeriget Danmark) — канстытуцыйная манархія і супольнасць, якая складаецца з трох аўтаномных частак: Даніі ў Паўночнай Еўропе, Фарэрскіх астравоў у Паўночнай Атлантыцы, і вострава Грэнландыя ў Паўночнай Амерыцы. Данія з’яўляецца старэйшым членам садружнасці, з яе зыходзіць судовая, выканаўчая і заканадаўчая ўлада.[1] Адносіны дзяржаў-членаў называюцца Rigsfællesskabet.[2] Паводле фарэрскага і грэнландскага акту аб хатнім кіраванні, Фарэрскія астравы і Грэнландыя складаюць самакіравальную супольнасць людзей у межах каралеўства.[3]

З гэтых трох дзяржаў толькі Данія — член Еўрапейскага саюза.

ДзяржаваНасельніцтваПлошча (км²)Шчыльнасць насельніцтва (чал./км²)
Каралеўства Данія562601122200932,5
Данія Данія551944143094127
Фарэрскія астравы Фарэрскія астравы49006139934
Грэнландыя Грэнландыя5756421756000,026

Дзяржаўны лад

Нацыянальным заканадаўчым органам з’яўляецца Фолькетынг — аднапалатны парламент, у які выбіраюцца прапарцыйнай большасцю 175 дэпутатаў з Даніі і па два дэпутаты з Грэнландыі і Фарэрскіх астравоў. Парламенцкія выбары праходзяць раз у чатыры гады, але ў межах паўнамоцтваў прэм’ер-міністра праводзіць датэрміновыя выбары.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Harhoff, Frederik (1993) Rigsfællesskabet (in Danish with English summary). Århus: Klim, p. 498. ISBN 87-7724-335-8
  2. Skou, Kaare R. (2005) Dansk politik A-Å (на дацкай). Aschehoug, p. 578. ISBN 87-11-11652-8
  3. Lov om Færøernes Hjemmestyre (на дацкай). Retsinformation.dk. «§ 1. Færøerne udgør inden for denne Lovs Rammer et selvstyrende Folkesamfund i det danske Rige. I Henhold hertil overtager det færøske Folk ved sin folkevalgte Repræsentation, Lagtinget, og en af dette oprettet Forvaltning, Landsstyret, inden for Rigsenheden Ordningen og Styrelsen af færøske Særanliggender som angivet i denne Lov.»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Данія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да аб’яднання
Катэгорыя·Каралеўства Данія