wd wp Пошук:

Каравайка

Каравайка[1] (Plegadis falcinellus) — шырока распаўсюджаная птушка з сямейства ібісавых.

Агульная характарыстыка

Каравайка мае ў даўжыню 51-66 см, размах крылаў 80-105 см. Самка крыху меншая за самца. Дарослыя птушкі пафарбаваны ў цёмна-буры колер з бронзавым і зялёным металічным адценнем. Маладыя — бурыя без адцення, на галаве і шыі белая штрыхоўка, знікае з узростам. У палёце закругленыя крылы. Голас: ціхае, хрыпкае «крра», у гнездавы перыяд бляе як баран.[2]

Распаўсюджанне

Каравайка распаўсюджаная ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, Паўночнай Амерыцы. Арэал разарваны. Лакальна сустракаецца ў Паўднёвай Еўропе, Сярэдняй i Паўднёвай Азii, на Фiлiпiнах i некаторых астравах Малайскага архіпелага, у Афрыцы i на Мадагаскары, на Антыльскiх а-вах i паўночным узбярэжжы Мексiканскага заліва.

Месцапражыванне караваек — прэсныя і слабасалёныя вадаёмы, шырокія балоты, ліманы, плыткаводдзі і заліўныя лугі.

Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. Залятае ў большасць еўрапейскiх краiн, нават да Iсландыi, Фінляндыі i Скандынавii. На Беларусі рэдкі, залётны від.

Асаблівасці біялогіі

Гняздуе ў калонii (часцей за ўсё рознавiдавой). Звычайна гняздо ладзіць на заламаным трыснягу або на галiнах кустоў, радзей на дрэвах. На кустах i дрэвах робіць гняздо з галiнак, высланае сухiм трыснягом; на залiваемых кустах i трыснягу — з напалову згнiлага трыснягу, злепленага калам, унутры выкладзена зялёнымi лiстамi трыснягу, а латок — сцёбламi раслiн.

Яйкi (3-6) ярка-зеленаватыя або блакiтнаватыя.

Зноскі

  1. Напісанне Каравайка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.42
  2. http://www.ptushki.org/guide/bird/67.html#sthash.QfbwxNeV.dpuf

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе
Катэгорыя·Ібісавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі