wd wp Пошук:

Капсід

Iкасаэдрычны капсід адэнавіруса

Капсід — знешняя абалонка віруса, якая складаецца з бялкоў. Гэта бялковая структура, у поласці якой знаходзіцца вірусны геном (нуклеоід).

Утвораны з аднаго, радзей з двух слаёў бялковых субадзінак (капсамераў) па спіральным або кубаідальным тыпе, якія ўтрымліваюцца ў выніку ўздзеяння міжмалекулярных і кавалентных сіл. У полігеномных вірусаў кожны геном (фрагмент) заключаны ў свой капсід.

Капсід выконвае некалькі функцый.

Капсід складаных вірусаў выконвае функцыі стабілізацыі генома і яго абароны ад знешніх пашкоджанняў, у простых вірусаў, акрамя таго, рэцэпторную і ферментатыўную функцыі.

У заражанай клетцы вірус рана ці позна пачынае размнажацца, выкарыстоўваючы інфраструктуру клеткі. Бялкі, якія складаюць капсід, сінтэзуюцца на аснове генетычнага матэрыялу віруса. Некаторыя тыпы вірусаў, пакідаючы заражаную клетку, адхопліваюць частку клеткавай мембраны і «захутваюцца» ў ёй, ствараючы тым самым дадатковы ўзровень абароны.

Капсіды большасці вірусаў маюць спіральную або ікасаэдрычную сіметрыю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Вірусы