wd wp Пошук:

Капрэзэ

Капрэзэ (італ.: caprese) — лёгкая закуска, адна з разнавіднасцяў антыпасты, якая ўключае ў сябе памідоры, мацарэла, аліўкавы алей і базілік. Назву закуска атрымала ад вострава Капры (Італія). Дзякуючы чырвона-бела-зялёным колерам, якія паўтараюць колеры італьянскага сцяга, капрэзэ стала адной з нацыянальных страў Італіі. Капрэзэ лёгкая ў гатаванні: па крузе ўкладваюцца нарэзаныя лустачкамі памідоры, мацарэла і лісцінкі базіліка, зверху прыпраўляецца соллю і чорным перцам, паліваюць аліўкавым алеем і бальзамічным воцатам. У традыцыйным рэцэпце павінна выкарыстоўвацца мацарэла з малака чорных буйваліц, лепшы гатунак таматаў для капрэзэ - «Бычынае сэрца», а аліўкавы алей павінны быць халоднага адціску. Да капрэзэ звычайна падаюць свежы хлеб.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Італьянская кухня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Салаты
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стравы з таматаў