wd wp Пошук:

Капліца Дзор-Дзора

Дзор-Дзорская капліца Дзевы Марыі (арм.: Ծոր Ծորի Սուրբ Աստվածածնի մատուռ) — храм колішняга армянскага манастыра, размешчанага ў шахрэстане Маку (правінцыя Заходні Азербайджан, Іран) на рацэ Зангмар каля вёскі Барун.

Росквіт манастыра прыйшоўся на 14 ст. Пазней, у пачатку 17 ст., калі шах Абас I вырашыў перасяліць мясцовых армян, манастыр быў закінуты і разбураны.

Капліца Багародзіцы — адзінае збудаванне манастыра, якое засталося стаяць па сёння.

Канструкцыя капліцы (крыж, увянчаны ў цэнтры купалам на барабане) узыходзіць да 9—14 стст.

Па дамоўленасці з Армянскай апостальскай царквой, будынак быў перанесены на 600 метраў іранскімі ўладамі ў 1987—1988. На рацэ Зангмар планавалася пабудаваць дамбу, і перанос быў патрэбен каб пазбегнуць затаплення храма ў зробленым вадасховішчы.

Капліца была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ад 6 ліпеня 2008 года, разам з манастырамі Св. Фадзея і Св. Стэфана.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·З’явіліся ў X стагоддзі
Катэгорыя·Васпуракан
Катэгорыя·Храмы Ірана
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Іране
Катэгорыя·Перанесеныя будынкі і збудаванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні ў правінцыі Заходні Азербайджан
Катэгорыя·Храмы Армянскай апостальскай царквы ў Іране