wd wp Пошук:

Канчанабуры

Канчанабуры (тайск. กาญจนบุรี) — горад на захадзе Тайланда, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі.

Гісторыя

Заснаваны ў XVIII стагоддзі як крэпасць для абароны ад нападу бірманцаў. У 1942 годзе ў горадзе, які знаходзіўся пад японскай акупацыяй, пачалося будаўніцтва чыгуначнага моста цераз раку Кхвэяй, які з’яўляўся ўчасткам Тайска-Бірманскай чыгункі, вядомай таксама як «Дарога смерці». Каля паловы зняволеных, якія працавалі на будаўніцтве, памерлі ад хвароб, жорсткага абыходжання або няшчасных выпадкаў. Гэтыя падзеі леглі ў аснову рамана П’ера Буля «Мост цераз раку Квай», па якім Карл Форман і Майкл Уілсан напісалі сцэнарый шырока вядомага аднайменнага фільма, знятага брытанскім рэжысёрам Дэвідам Лінам і які атрымаў 7 прэмій «Оскар», а таксама шэраг іншых кінематаграфічных узнагарод.

Зноскі

  1. https://stat.bora.dopa.go.th/stat/statnew/statTDD/views/showZoneData.php?rcode=7199&statType=1&year=60Department of Provincial Administration.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Тайланда