wd wp Пошук:

Кантрольны пункт

Кантрольны пункт

Кантрольны пункт (скарочана — КП) — у любым відзе арыентавання кропка, у якой павінны пабываць удзельнікі спаборніцтваў. Кропка пазначаецца на карце, а на мясцовасці на ёй усталёўваецца спартыўная прызма. Для кантролю праходжання КП выкарыстоўваць сродкі адзнакі: станцыю электроннай адзнакі, кампосцер, каляровы аловак, літару або слова для запамінання, кантэйнер для запісак і г. д.

Кантрольныя пункты павінны размяшчацца на арыенцірах, пазначаных на карце і апісаных у легендзе. Часам для дадатковага кантролю ў раёне КП знаходзіцца суддзя-кантралёр.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Спартыўнае арыентаванне