wd wp Пошук:

Кантракт на розніцу цэн

Кантракт на разніцу цэн (CFD) — гэта дагавор паміж двума бакамі — прадаўцом і пакупніком аб перадачы разніцы паміж цяперашнiм коштам актыву на момант заключэння дагавора (адкрыцця пазiцыi) і яго значэннем у канцы дзеяння дагавора (закрыцця пазiцыi).[1]

CFD можна гандляваць з акцыямі, аблiгацыямi, ф’ючэрсамі, таварамі, індэксамі, валютамі і крыптавалютамi.

CFD не дазволены ў шэрагу краін, напрыклад, у Злучаных Штатах.[2][3] Так як валоданне CFD не з’яўляецца валоданнем актывам, у некаторых краінах, напрыклад, у Вялікабрытаніі, не трэба плаціць падатковыя зборы пры куплi або продажы.[4]

Гісторыя

CFD былі створаны ў Англіі ў 1950-х гадах хэдж-фондамі, каб атрымаць доступ да гандлёвых аперацый з высокім крэдытным плячом. Першапачаткова CFD быў даступны толькі інстытуцыйнаму інвестору. Сёння яны з’яўляюцца вельмі папулярным гандлёвым інструментам сярод вялікіх інвестараў ва ўсім свеце.[5]

Базавы прыклад

Інвестар мяркуе, што акцыі кампаніі N вырастуць у цане. Акцыі кампаніі каштуюць 100$. У інвестара ёсць 1000$.

Варыянт 1 (напрамую): ён можа набыць 10 акцый (1000$/100$)

Варыянт 2 (CFD): крэдытнае плячо брокера 1:10 дазваляе вам здзяйсняць здзелкі, якія ў 10 разоў перавышаюць ваш дэпазіт, гэта значыць на $10 000 ($1000 * 10), што роўна 100 акцыям.

Калі акцыя вырастае да 101$:

У варыянце 1 інвестар атрымае прыбыль у 10$ (10 акцый * 1$)

У варыянце 2 інвестар атрымае прыбыль у 100$ (100 акцый * 1$)

Калі акцыі ўпадуць да 99$:

У варыянце 1 інвестар страціць 10$ (10 акцый * 1$)

У варыянце 2 інвестар страціць 100$ (100 акцый * 1$)

Калі акцыі ўпадуць да 90$:

У варыянце 1 інвестар страціць 100$ ад сваіх 1000$ і працягне гандляваць.

А ў варыянце 2 інвестар страціць ўсе свае 1000$. Пры падзенні кошта акцый ніжэй 90$, інвестар будзе павінен брокеру.

Зноскі

  1. Counterparty Risk when Trading CFDs(нявызн.). contracts-for-difference.com. Праверана 10 сакавіка 2022.
  2. It’s a gamble either way(нявызн.). The Sydney Morning Herald. Праверана 10 сакавіка 2022.
  3. The Laws That Govern the Securities Industry(нявызн.). www.investor.gov. Праверана 10 сакавіка 2022.
  4. CFD Brokers(нявызн.). comparebrokers.co. Праверана 10 сакавіка 2022.
  5. How Contract for Differences (CFD) Work(нявызн.). Investopedia. Праверана 10 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Каштоўныя паперы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы