wd wp Пошук:

Кансэнсус

Кансэнсус (ад лац.: consensus — згода) — спосаб прыняцця рашэнняў на аснове агульнай згоды пры адсутнасці прынцыповых пярэчанняў у большасці зацікаўленых асоб, прыняцце рашэння ці тэкста дагавора на міжнародных канферэнцыях і ў міжнародных арганізацыях на аснове агульнай згоды ўдзельнікаў без правядзення фармальнага галасавання, калі супраць яго не выступае ні водны з удзельнікаў гэтага форума. Кансэнсус прымяняецца таксама як сродак забеспячэння адзінства пазіцый дзяржавы да правядзення галасавання па абмяркоўваемым пытанням, якое ў гэтым выпадку адтэрміноўваецца на час працэса галасавання. Тэрмін выкарыстоўваецца ў агульным значэнні, а таксама як тэрмін палітычны ці юрыдычны. У шырокім сэнсе слова агульная згода пры адсутнасці пярэчанняў па істотным пытанням.

Глядзі таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Канстытуцыйнае права
Катэгорыя·Грамадзянскае права