wd wp Пошук:

Канстанцін Тарасевіч

Канстанцін Тарасевіч (нар. 6 ліпеня 1935 г. у Гурнаўшчыне, Навагрудскі раён) — беларускі інжынер і грамадскі дзеяч, польскага паходжання.

У 1963 г. скончыў факультэт цеплатэхнікі інжынерна-будаўнічага інстытута ў Маскве, пасля чаго працаваў у Міністэрстве мантажных і спецыяльных будаўнічых работ у БССР паслядоўна як інжынер, начальнік аддзела, галоўны выканаўчы дырэктар і віцэ-старшыня вытворча-мантажнага аб’яднання.

Грамадская дзейнасць

З 1991 г. ён пачаў удзельнічаць у польскім нацыянальным руху Беларусі. У 1993—1995 гг. К. Тарасевіч разам з Э. Ахрэмам ўзначальваў партыю «Польскае дэмакратычнае аб’яднанне». У 1996—1998 гг. Канстанцін Тарасевіч стаяў на чале мінскага гарадскога аддзялення Саюза палякаў на Беларусі. У 2000 г. ён стаў намеснікам старшыні гэтага Саюза. У 2005 г. уваходзіў у кіраўніцтва Саюза палякаў, прызнанага беларускімі уладамі, але непрызнанага ўрадам Польшчы[1].

Спасылкі

Зноскі

  1. «Zwolennicy Borys usuwani z władz Związku», www.bialorus.pl, za: onet.pl, 30 listopada 2005(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Саюз палякаў на Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня