wd wp Пошук:

Канстанцін Маскалік

Канстанцін (Кастусь) Маскалік (1918—2010) — беларускі грэка-каталіцкі царкоўны дзеяч.

Біярафія

Нарадзіўся 28 траўня 1918 года ў Гарадзеі ў сялянскай сям’і Тодара і Ганны (з роду Шыманскіх). Маці памерла, калі яму было ўсяго 8 месяцаў, а ў васьмігадовым узросце страціў і бацьку. Апеку і выхаванне ўзялі сваякі.

Скончыў мясцовую сямігодку, потым цягам двух гадоў жыў у Жыровіцкім праваслаўным манастыры. Некаторы час быў у грэка-каталіцкім манастыры айцоў студытаў ва Уніве каля Львова. У траўні 1941 мабілізаваны ў Чырвоную Армію, вывезены ў Расію, як «ненадзейны» ў хуткім часе апынуўся ў працоўным батальёне. Здолеў патрапіць у Армію Андэрса, разам з якой праз Іран, Ірак, Палесціну і Егіпет у 1944 годзе трапіў у Італію; працаваў пры кухні.

У 1947 годзе паступіў у калегію Русікум у Рыме. 10 красавіка 1955 году ўкраінскі грэка-каталіцкі архібіскуп Іван Бучко ўдзяліў яму святарскія свячанні. Праз паўгода Кастусь Маскалік прыехаў у Лондан, дзе служыў у Беларускай каталіцкай місіі. У 1958 годзе выехаў у Парыж на пасаду кіраўніка Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі, аднак у 1962 годзе быў пераведзены ў Рым як памочнік Пятра Татарыновіча ў працы на Ватыканскім радыё. У 1985 годзе айцец Кастусь Маскалік вярнуўся ў Лондан на працу ў Місіі.

Памёр на 92 годзе жыцця 12 красавіка 2010 года. Пахаваны на могілках Св. Панкрата ў Лондане, побач з магіламі іншых беларускіх каталіцкіх святароў. Чын пахавання здзейсніў Апостальскі Візітатар беларусаў-католікаў у замежжы Аляксандр Надсан, які ведаў памерлага яшчэ з перадваеннага часу. У жалобнай падзеі прыняла ўдзел Прэзідэнт Рады БНР Івонка Сурвіла[2].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 24 ліпеня 2022.
  2. carkva-gazeta.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадзеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Святога Панкрата
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе