У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барычэўскі. Канстанцін Ігаравіч Барычэўскі (нар. 25 верасня 1990, Брэст, Брэсцкая вобласць[1]) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў скачках ў даўжыню. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Чэмпіён Беларусі 2016 года ў скачках у даўжыню з вынікам 7,91 м[2].
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняў 8 месца ў скачках у даўжыню з вынікам 7,75 м[2].