wd wp Пошук:

Кандэла

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кандэла (значэнні). Кандэ́ла (пазначэнне: кд, cd) — адна з сямі асноўных адзінак вымярэння сістэмы СІ, роўная сіле святла, якое выпускаецца ў зададзеным кірунку крыніцай манахраматычнага выпраменьвання частатой 540·1012 гэрц, энергетычная сіла святла якога ў гэтым кірунку складае (1/683) Вт/ср. Прынята ў якасці адзінкі СІ ў 1979 г. XVI Генеральнай канферэнцыяй па мерах і вагах.

Абраная частата адпавядае зялёнаму колеру. Чалавечае вока валодае найбольшай адчувальнасцю ў гэтай вобласці спектра. Калі выпраменьванне мае іншую частату, то для дасягнення той жа сілы святла патрабуецца бо́льшая энергетычная інтэнсіўнасць.

Раней кандэла вызначалася як сіла святла, выпрамененага чорным целам перпендыкулярна паверхні плошчай 1/60 см² пры тэмпературы плаўлення плаціны (2042,5 К). У сучасным азначэнні каэфіцыент 1/683 абраны такім чынам, каб новае азначэнне адпавядала старому.

Гісторыя

Прыклады

Сіла святла, выпрамененая свечкай, прыкладна роўная адной кандэле (лац.: candela — свечка), таму раней гэтая адзінка вымярэння звалася «свечкай», цяпер гэтая назва з’яўляецца састарэлай і не выкарыстоўваецца.

Сіла святла тыпавых крыніц:

КрыніцаМагутнасць, ВтПрыкладная сіла святла, кд
Свечка1
Сучасная (2006 г) лямпа напальвання100100
Звычайны святладыёд0.0150.001
Звышяркі святладыёд0.063
Сучасная (2006 г) флюарэсцэнтная лямпа20100

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 кд дэкакандэладакдdacd 10−1 кд дэцыкандэладкдdcd
10² кд гектакандэлагкдhcd 10−2 кд сантыкандэласкдccd
10³ кд кілакандэлаккдkcd 10−3 кд мілікандэламкдmcd
106 кд мегакандэлаМкдMcd 10−6 кд мікракандэламккдµcd
109 кд гігакандэлаГкдGcd 10−9 кд нанакандэланкдncd
1012 кд тэракандэлаТкдTcd 10−12 кд пікакандэлапкдpcd
1015 кд петакандэлаПкдPcd 10−15 кд фемтакандэлафкдfcd
1018 кд экзакандэлаЭкдEcd 10−18 кд атакандэлаакдacd
1021 кд зетакандэлаЗкдZcd 10−21 кд зептакандэлазкдzcd
1024 кд ётакандэлаІкдYcd 10−24 кд ёктакандэлаікдycd

Гл. таксама

Зноскі

  1. Фотакінатэхніка. Энцыклапедыя. Гл.рэд. Е. А. Іофіс, М., «Савецкая Энцыклапедыя», 1981.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Фотаметрыя
Катэгорыя·СІ
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Святло