wd wp Пошук:

Канвергенцыя і Саюз

Канвергенцыя і Саюз (катал.: Convergència i Unió, CiU) — правацэнтрысцкі выбарчы альянс у Каталоніі. Тэхнічна CiU з’яўляецца аб’яднаннем дзвюх партый: большай Convergència Democràtica de Catalunya (CDC) і меншай Unió Democràtica de Catalunya (UDC). Партыю ў наш час узначальвае Артур Мас, які з’яўляецца таксама главой урада Каталоніі[1][2][3][4].

CIU з’яўляецца каталонскай нацыяналістычнай партыяй. Яна, як правіла, лічыцца нацыяналістычнай умеранага толку, як у Каталоніі, так і ў астатняй частцы Іспаніі.

На выбарах 28 лістапада 2010 года партыя атрымала 38,5% і заняла 14 з 62 месцаў у Каталонскім парламенце. Пасля шматлюдных дэманстрацый у Барселоне былі праведзены датэрміновыя выбары ў парламент, на якіх партыя атрымала большасць галасоў, але іх доля склала толькі 30,68%[5].

Зноскі

  1. Colomer, Josep Maria (2002). Political institutions in Europe. Routledge. p. 183. http://books.google.de/books?id=6Z0KpNK-gZgC&pg=PA183&dq=convergence+and+union+centre+right#v=onepage&q=convergence%20and%20union%20centre%20right&f=false. Retrieved on 24 November 2011.
  2. Znojek, Bartłomiej (18 November 2011). Parliamentary Elections in Spain. 104. The Polish Institute of International Affairs. http://www.pism.pl/files/?id_plik=9055. Retrieved on 24 November 2011.
  3. Spain: Political structure. 17 July 2009. http://www.economist.com/node/14066406. Retrieved on 24 November 2011.
  4. Connor, Richard (29 November 2011). Catalan election result deals blow to embattled Spanish government. DW World. http://www.dw-world.de/dw/article/0,,6275836,00.html. Retrieved on 24 November 2011.
  5. Не резать по живому. Российская газета (26 лістапада 2012 года).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Палітычныя партыі Каталоніі