Канве́лішскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Канвелішкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Канвалішкаўскі сельсавет у складзе Воранаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Канвалішкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Свільскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1435 чалавек[2], з іх 73,1 % — палякі, 22,5 % — беларусы, 2,9 % — рускія[3].