wd wp Пошук:

Кананічная тэрыторыя

Кананічная тэрыторыя — сучасны эклезіялагічны тэрмін, які замацоўвае пэўную тэрыторыю за пэўнай праваслаўнай памеснай царквой, дзе ўсякая рэлігійная дзейнасць іншых цэркваў (як праваслаўных, так і, у кантэксце экуменічнага дыялогу, інаслаўных) успрымаецца як недружалюбны празелітызм[1].

Упершыню сустракаецца ў рускамоўнай літаратуры ў 1930-я гады (першая згадка тэрміна кананічная тэрыторыя — верагодна ў «Царкоўным весніку Заходнееўрапейскай епархіі» ад 1934 года). У Актыўны абарот уведзена багасловамі Рускай Праваслаўнай Царквы ў 1990-я гады[2], яго абгрунтаванне праваслаўе прывязвае да слоў апостала Паўла (Рым. 15:20) і да апостальскіх канонаў, якія забараняюць епіскапу высвячаць і прымаць адлучанага па-за сваёй епархіяй.

Зноскі

  1. Иларион (Алфеев), еп. Принцип «канонической территории» в православной традиции (2005) // Церковь и время. — 2005. — № 2. — С. 43-61
  2. Вы – представители западной церкви. Почему вы проповедуете на Украине, канонической территории Православной Церкви?
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Царкоўнае права