wd wp Пошук:

Кампа дэі Фіёры

Кампа дэі Фіёры з помнікам Джардана Бруна

Кампа дэі Фіёры (Campo de’ Fiori; літар. «поле кветак») — прамавугольная плошча ў цэнтры Рыма, на паўдарогі паміж п’яцца Навона і палацца Фарнезэ.

У Сярэднявеччы гэта зямля была ўладаннем сямейства Арсіні і да XV стагоддзя заставалася незабудаванай. Хоць Брамантэ і ўзвёў у гэтым квартале велічнае палацца дэла Канчэлерыя, забудова плошчы дагэтуль адрозніваецца бязладнасцю: тут перамяшаны заезныя двары і дамы рыначных гандляроў (на плошчы і ў нашы дні вядзецца гандаль гароднінай і рыбай).

Пра тое, што на Кампа дэі Фіёры доўгі час праводзіліся публічныя пакаранні смерцю, нагадвае статуя Джардана Бруна, якая была ўстаноўлена ў 1889 годзе на месцы, дзе быў спалены філосаф.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Катэгорыя·Плошчы Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96