wd wp Пошук:

Камерцбанк-Таўэр

Камерцбанк-Таўэр (англ.: Commerzbank Tower) — знакаміты небаскроб ў цэнтры Франкфурта-на-Майне. Пабудаваны ў 1997 годзе небаскроб вышынёй 259 м, а разам з антэнай - амаль 300 м, абагнаў 257-метровы небаскроб «Мэсэтурм», стаўшы самым высокім будынкам Еўропы. Але ў 2003 годзе ён аддаў свой тытул будынкам “Трыумф-Палас”, а затым Вежы на набярэжнай у Маскве.

Небаскроб знаходзіцца на плошчы Кайзерплац, у непасрэднай блізкасці ад яго размешчаны Eurotower - будынак Еўрапейскага цэнтральнага банка, Майнтаўэр, небаскроб Dresdner Bank, Japan Center і небаскроб Gallileo. Побач размешчаны пяцізоркавы гатэль “Франкфуртэр Хоф” (ням.: Frankfurter Hof)

Будаўніцтва

Згодна з праектам, прынятым у чэрвені 1991 года, будынак стаіць на 111 палях, якія ўвайшлі на глыбіню 48,5 м, мае 65 паверхаў (45 з якіх - офісы) агульнай плошчай 120 тысяч м ² і агульным аб’ёмам памяшканняў 538 м ³. Будынак важыць 200000 тон, з іх вага сталёвых канструкцый - 18800 тон, што ўдвая перавышае вага Эйфелевай вежы ў Парыжы. Праект небаскроба створаны англійскім архітэктарам Норманам Фостэрам.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Небаскробы Франкфурта-на-Майне
Катэгорыя·Небаскробы вышынёй ад 250 да 299 метраў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96