wd wp Пошук:

Каліфарнійскі кондар

Каліфарнійскі кондар (Gymnogyps californianus) — вельмі рэдкі від птушак з сямейства амерыканскіх грыфаў (Cathartidae).

Каліфарнійскі кондар калісьці быў распаўсюджаны па ўсім паўночнаамерыканскім кантыненце. З-за свайго велічнага палёту ён быў прэстыжным трафеем для паляўнічых, што прывяло від да мяжы вымірання. У 1987 годзе, калі быў спайманы апошні кондар, што жыў на волі, іх агульная колькасць складала 27 асобін. Аднак дзякуючы добраму размнажэнню ў няволі, з 1992 года іх зноў пачалі выпускаць на свабоду. На 2007 год у запаведніках Каліфорніі, Арызоны і Мексікі жывуць 127 каліфарнійскіх кондараў.

Размах крылаў у каліфарнійскага кондара складае да трох метраў. Найбольшая даўжыня цела складае 125 см, максімальны вага дасягае каля 14 кг.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Знікаючыя віды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1797 годзе
Катэгорыя·Амерыканскія грыфы