Каляднае — адзін з відаў натуральных павіннасцяў у XVII — XVIII ст.
Верагодна, узнікла як святочнае паднашэнне феадалу, але паступова ператварылася ў звычайную павіннасць. Штогод на Вялікдзень (валачобнае) і Каляды прыгонныя павінны былі адносіць да панскага двара пэўную колькасць курэй і яек.