Кале́ма (Collema) — род лішайнікаў сямейства калемавых.
Слаявіна ліставатая, або зрэдку накіпная, без каравога слою, звычайна цёмна-карычневая. Пладовыя целы круглаватыя, у тканцы слаявіны. Сумкі з 8 спорамі.
На Беларусі трапляюцца калема вялая (Collema flaccidum), калема вязкая (Collema tenax) і калема чарнаватая (Collema nigrescens).
Растуць на кары дрэў у хвойных і мяшаных лясах. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і летам.
Індыкатарныя расліны.