wd wp Пошук:

Какаду вялікі белахохлы

Вялікі белахохлы какаду (Cacatua alba, сін. Plyctolophus alba) — птушка сямейства какаду.

Знешні выгляд

Даўжыня цела 45-50 см, крыла 25-31 см, хваста каля 20 см; вага да 600 г. апярэнне белае з бляскам. Падхвосце і падкрылкі — жоўтыя. Хахол вельмі прыгожы, бліскуча-белага колеру, у паднятым стане ўтварае карону. Калявокавае кальцо блакітна-шэрае. Адрознай прыкметай самцоў і саміц з’яўляецца афарбоўка радужкі. У саміц яна светлая — чырвона-карычневага колеру, а ў самцоў цёмна-карычневая. Лапы і дзюба чорна-шэрыя.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны на Малукскім архіпелагу і на астравах Цідор, Бацьян, Тэрынаце, Обі і Хальмахера.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Папугаепадобныя
Катэгорыя·Уразлівыя віды