wd wp Пошук:

Казлоўшчынскі раён

Казло́ўшчынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401960 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Казлоўшчына.

12 кастрычніка 1940 года раён быў падзелены на 11 сельсаветаў: Вішаўскі, Дзераўноўскі, Казлоўшчынскі, Малдавіцкі, Мяляхавіцкі, Навасёлкаўскі, Падвялікаўскі, Піронімскі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Яварскі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вішаўскі, Малдавіцкі і Яварскі сельсаветы, утвораны Гярбелевіцкі сельсавет[1]. 28 чэрвеня 1958 года вёска Казлоўшчына атрымала статус гарадскога пасёлка, Казлоўшчынскі сельсавет скасаваны, Піронімскі сельсавет перайменаваны ў Войневіцкі.

20 студзеня 1960 года раён скасаваны. Гарадскі пасёлак Казлоўшчына, Гярбелевіцкі, Мяляхавіцкі, Падвялікаўскі, Раготнаўскі, Рудаяварскі сельсаветы былі перададзены ў Дзятлаўскі раён; Войневіцкі, Дзераўноўскі, Навасёлкаўскі — у Слонімскі раён.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Слонімскага раёна
Катэгорыя·Казлоўшчына
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Дзятлаўскага раёна
Катэгорыя·Казлоўшчынскі раён
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе