wd wp Пошук:

Казарка чырвонаваллёвая

Казарка чырвонаваллёвая (Branta ruficollis) — вадаплаўная птушка з сямейства качыных.

Апісанне

Чырвонаваллёвую казарку немагчыма зблытаць ні з якой іншай птушкай. Грудзі, шыя і бакі галавы карычнева-чырвоныя. Лоб, патыліца, задні бок шыі чорныя. На межах чорнага і чырвонага колераў аблямоўкай праходзіць тонкая белая паласа. Пляма паміж дзюбай і вокам таксама белая. Тулава чорна-белае. Па памерах яна малаважна пераўзыходзіць рыжанку, дзюба маленькая, шыя даволі кароткая.

Чырвонаваллёвая казарка часта крычыць, у яе гучны, далёка чутны крык, нешта накшталт «Кі-ўлік».

Распаўсюджванне

Сустракаецца ў тундры толькі на тэрыторыі Расіі: Таймыр, Гыдан, Ямал і Паўночная Сібір. Раней зімоўкі чырвонаваллёвых казарак размяшчаліся на захадзе і поўдні Каспійскага мора. Цяпер гэтыя птушкі лётаюць зімаваць на паўночны захад і захад Чорнага мора. Адлёт на зімоўку здзяйсняецца масава усімі калоніямі. Падчас пералётаў на зімоўку чырвонаваллёвыя казаркі пралятаюць без прыпынку і адпачынку значныя адлегласці.

Лад жыцця

Чырвонаваллёвая казарка — тыповы насельнік тундры і лесатундры. Яна гняздуецца сярод кустоў, карлікавых дрэў недалёка ад вады. Гэтыя птушкі гняздуюцца і кормяцца калоніямі. У месцах гнездавання праходзіць і перыяд лінькі.

Харчаванне

Чырвонаваллёвыя казаркі сілкуюцца травой, а таксама, звычайна на зімоўках кормяцца ​​травой, клубнямі і карэнішчамі некаторых стэпавых раслін.

Размнажэнне

Пары гэтыя птушкі ўтвараюць яшчэ на зімоўках. Чырвонаваллёвыя казаркі гняздуюцца разрозненымі калоніямі па 3-5 пар, часта недалёка ад гнязда зімняка (Buteo lagopus), сапсана (Falco peregrinus) цi белай савы (Nyctea scandiaca), а таксама {{bt-bellat|Чайка-клыгун{{!}чайкі-клыгуна|Larus argentatus}}, што дае абарону яйкам і птушанятам ад пясца, у той час як вышэйпералічаныя драпежныя птушкі ля сваіх гнёздаў звычайна не палююць. Гняздо казаркі — невялікая ямка ў зямлі, выслана пухам. Кладка ад 4 да 7 яек. Наседжваюць толькі саміцы. Праз 24-27 сутак вылупляюцца птушаняты. Палавая сталасць надыходзіць да 3 гадоў.

Ахова

Занесена ў Чырвоны спіс Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных багаццяў і Чырвоную кнігу Расіі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Качыныя
Катэгорыя·Віды, якія знаходзяцца ў небяспецы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта