wd wp Пошук:

Кабыляцкая гара

Месца памяці і смутку

Кабыляцкая гара — урочышча на поўнач ад Оршы, дзе былі выяўлены масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКУС у 1930—1950 гадах. Другое ў Беларусі (пасля Курапатаў) афіцыйна прызнанае месца масавых расстрэлаў і пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Дакладная колькасць загінулых невядомая, ацэнкі розняцца — ад 300 да 5000 чалавек[1].

Гісторыя

У верасні 1982 года ў Оршы пры будаўніцтве чыгуначнага адгалінавання Орша-Паўночная была знойдзена яма з рэшткамі целаў 50 расстраляных. Камісія з прадстаўнікоў савецкіх і адміністрацыйных органаў (пракурор, судовы эксперт, прадстаўнік ваенкамата, міліцыя) 20 верасня 1982 года правяла агляд месца і рэшткаў. Пасля апытання мясцовых жыхароў і правядзення эксгумацыі, камісія выключыла магчымасць таго, што гэтыя людзі былі расстраляны падчас нямецкай акупацыі. У афіцыйным заключэнні камісіі адзначана: «Як правіла, немцы праводзілі расстрэлы адкрыта, а не ў глухіх месцах, з аўтаматаў без пашкоджання касцей галавы <…> Агляд месца паказаў, што пахаванне праведзена ў 1937—1939 гг. у глухім лясным масіве <…> усе пяцьдзесят чарапоў маюць адтуліны ад кулі ў лобнай частцы»[2].

На пачатку 1990-х гадоў на месцы расстрэлаў аршанскімі ўладамі быў усталяваны помнік — вялізны валун з чырвонага дняпроўскага граніту. Штогод на Дзяды да Кабыляцкай гары прыходзяць родныя ахвяр сталінскіх рэпрэсій і грамадскія актывісты, каб ушанаваць памяць загінулых.

Зноскі

  1. Дзяды на Кабыляцкай гары пад Воршай
  2. Кабыляцкая гара ў Воршы — месца масавых расстрэлаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гісторыя Оршы
Катэгорыя·Рэпрэсіі ў БССР
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Помнікі ахвярам сталінскіх рэпрэсій
Катэгорыя·Узгоркі Беларусі
Катэгорыя·Геаграфія Аршанскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсіі ў БССР