wd wp Пошук:

Зімародкавыя

Зімародкавыя (Alcedinidae) — сямейства птушак атрада ракшападобных.

Птушкі з параўнальна вялiкай, даволі моцнай дзюбай, каржакаватым тулавам і кароткім хвастом. Большасць вiдаў страката афарбаваная. Палавы дымарфізм адсутнiчае, узроставы дымарфізм вельмі слабы. Гняздуюцца ў земляных норах. Аселыя, часткова пералётныя птушкі. Адрозніваюцца 90-92 віды. На Беларусі сустракаецца зімародак звычайны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Ракшападобныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы птушак