wd wp Пошук:

Зёлаўскае Дабравешчанне

Дабравешчанне — абраз XVIII ст. са святочнага раду іканастаса[1] Свята-Троіцкай царквы ў вёсцы Зёлава (Драгічынскі раён). Напісаны т.зв. Зёлаўскім майстрам.

Апісанне

На зёлаўскім абразе «Дабравешчанне» Марыя намалявана[2] ў цёмна-ружовай сукенцы і зеленавата-блакітным мафорыі ўкленчанай перад аналоем (на левым краі) на фоне намёту з чырвонай завесай. Арханёл справа з лілеяй у апушчанай левай руцэ «бяжыць» да Марыі ззаду, правай рукой паказваючы ўверх, на Святога Духа. Букет з трох лілеяў стаіць ў вазе на падлозе[1].

Падобны сюжэт з Бібліі Піскатара

Даследчыца Н. Ф. Высоцкая крыніцай гэтага твора даследчыца называе выяву са славутай нідэрландскай Бібліі Піскатара[3], у якой надрукавана некалькі гравюр з гэтым сюжэтам, аднак ніводная з іх не з’яўляецца настолькі блізкай, каб можна было свярджаць пра яе ўплыў на названы беларускі іканапісны твор[4].

Зноскі

  1. 1 2 «І ПАЧУЛА ГОЛАС…» Сюжэты Звеставання ў беларускім мастацтве
  2. Іканапіс Беларусі ХV—ХVІІІ стагоддзяў. Мн., 1992, № 129
  3. Высоцкая, Н. Ф. Искусство Беларуси 12-18 вв. / Н. Высоцкая — Мн., 2004. — 26 с.
  4. ІКАНАГРАФІЧНЫЯ АСНОВЫ ГРАВЮРЫ КІРЫЛІЧНЫХ ВЫДАННЯЎ У БЕЛАРУСКІМ ПРАВАСЛАЎНЫМ І ЎНІЯЦКІМ ІКАНАПІСЕ ХVІІ — ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ ХІХ СТАГОДДЗЯЎ Г. А. ФЛІКОП, Б. А. ЛАЗУКА(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Беларускі іканапіс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дабравешчанне
Катэгорыя·Зёлава