wd wp Пошук:

Злучальная тканка

Злучальная тканка — тып тканкі шырока прадстаўлены ў многіх органах.

Асноўныя функцыі, віды тканак

Адрозніваюць наступныя віды тканак унутранага асяроддзя:

Іх асноўнымі функцыямі з’яўляюцца:

Для ўсіх тканак унутранага асяроддзя характэрна добра развітое міжклетачнае рэчыва. Так, у косці яно цвёрдае, у крыві — вадкае, а ў храстка — эластычнае і пругкае. Гэтыя адрозненні абумоўлены цеснай гарманічнай узаемасувяззю паміж будовай і функцыямі гэтых тканак.

Кроў і лімфа

Кроў і лімфа — асаблівыя віды тканак унутранага асяроддзя, для якіх характэрна вадкая кансістэнцыя міжклетачнага рэчыва. У крыві ролю міжклетачнага рэчыва адыгрывае асаблівая складаная вадкасць — плазма. У ёй у завіслым стане знаходзяцца форменныя элементы (клеткі) крыві: эрытрацыты, лейкацыты і інш.

Лімфа — вадкасць, якая цыркулюе ў лімфатычнай сістэме і па саставе нагадвае плазму крыві. У лімфе знаходзяцца лімфацыты — адна з форм лейкацытаў.

Уласна злучальныя тканкі

Уласна злучальныя тканкі — шырока распаўсюджаныя ў арганізме тканкі з развітай сістэмай валокнаў у міжклетачным рэчыве. У залежнасці ад таго, як размяшчаюцца валокны, рыхла або шчыльна, выдзяляюць рыхлую валакністую злучальную тканку (прысутнічае ў сценках крывяносных сасудаў) і шчыльную валакністую злучальную тканку (утварае звязкі і сухажыллі).

У групу ўласна злучальных тканак, акрамя валакністых, уваходзяць тканкі са спецыяльнымі ўласцівасцямі: тлушчавая, пігментная і інш.

Шкілетныя тканкі

Шкілетныя тканкі прадстаўлены храстковай і касцявой. Храстковая тканка адрозніваецца пругкай (жэлепадобнай) кансістэнцыяй міжклетачнага рэчыва. Яна ўтварае міжпазваночныя дыскі, сустаўныя паверхні сучлененых касцей. Касцявая тканка прадстаўлена пласцінкамі міжклетачнага рэчыва, паміж якімі ляжаць касцявыя клеткі. Яна вельмі трывалая і, акрамя функцыі апоры, адыгрывае важную ролю ў абмене мінеральных рэчываў у арганізме.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тканкі арганізма
Катэгорыя·Злучальная тканка