wd wp Пошук:

Злата Огневіч

Злата Огневіч (сапр. імя Інна Леанідаўна Бардзюг; нар. 12 студзеня 1986, Мурманск) — украінская спявачка. Прадстаўніца Украіны на конкурсе песні Еўрабачанне 2013.

Біяграфія

Іна Леанідаўна Бардзюг нарадзілася ў Мурманску ў сям’і ваеннага хірурга і педагога. Пачала займацца музыкай у Судаку (Крым), куды пераехала з сям’ёй у 5 гадоў. Станаўленне Златы ўжо ў якасці прафесійнай спявачкі адбылося ў Кіеве, дзе дзяўчына стала выпускніцай Кіеўскага інстытута музыкі імя Гліэра па спецыялізацыі «Джазавы вакал».

Злата Огневіч з’яўляецца салісткай Дзяржаўнага ансамбля песні і танца Узброеных сіл Украіны, таксама спявала ў лаціна-бэнд.

У 2010 годзе Злата Огневіч стала фіналісткай нацыянальнага адбору конкурсу «Еўрабачанне-2010» ад Украіны з песняй «Tiny Island», але не атрымала перамогу. У 2011 годзе прыняла ўдзел у адборы на «Еўрабачанне-2011» з песняй «Зозуля», але таксама не атрымала перамогу.

Выступала ў якасці спецыяльнага госця на міжнародным конкурсе «Славянскі базар» у Віцебску.

У 2011 годзе на конкурсе Crimea Music Fest заняла першае месца і ў дадатак атрымала прыз прэсы.

У снежні 2012 года Злата перемагла ў нацыянальным адборы з песняй «Gravity» і ў маі 2013 года прадставіла Украіну на 58-м конкурсе песні «Еўрабачанне» ў Мальмё[1], дзе яна заняла трэцяе месца. Пасля конкурсу Злата атрымала Ганаровую грамату Кабінета Міністраў Украіны і гадзіннік ад прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава за выключны ўклад у развіццё ўкраінскага мастацтва.[2]

30 лістапада 2013 года разам з Цімурам Мірашнічэнкам была вядучай 11-га Дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне», які праходзіў у Кіеве.

У студзені 2014 года Злата з Данецкім хорам заняла 2-е месца ў тэлешоу «Бітвы хораў».[3] У тым жа годзе яна атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Спявачка года» 11-га нацыянальнага рэйтынгу «Фаварыты Поспеху».[4]

Палітычная кар’ера

Злата Огневіч была чацвёртай у спісе Радыкальнай партыі Алега Ляшко на парламенцкіх выбарах ва Украіне 2014 года і была абрана дэпутатам. Яна і яе сям’я адмовіліся браць расійскія пашпарты пасля анексіі Крыма Расійскай Федэрацыяй, і ў знак пратэсту яна скасавала кантракты з уладамі паўвострава. Збірае грошы дабрачыннымі канцэртамі для ўкраінскай арміі.

10 лістапада 2015 года яна адмовілася ад дэпутацкага мандата.[5]

Зноскі

  1. Злата Огнєвіч представлятиме Україну на Євробаченні-2013
  2. Прем’єр-міністр зустрівся зі Златою Огнєвич(укр.) . old.kmu.gov.ua (24 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 20.02.2019. Праверана 20.02.2019.
  3. Руслана розридалася на сцені “Битви хорів”, почувши про перемогу своєї команди(укр.) . 1plus1.ua (5 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 20.02.2019. Праверана 20.02.2019.
  4. Переможці конкурсу торгових марок «Фаворити Успіху» оголошені на 11-ій церемонії нагородження(укр.)
  5. Radical Party MP Zlata Ohnevych renounces lawmaking powers(англ.) . Interfax-Ukraine (10 лiстапада 2015). Праверана 22 лістапада 2015.

Спасылкі

Папярэднік:
Гайтана
Украіна на конкурсе песні Еўрабачанне
2013
Пераемнік:
Марыя Ярамчук
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Аўтаномнай Рэспублікі Крым
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мурманску
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2013
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта