wd wp Пошук:

Зераўшан

Зераўшан, у вярхоўі Матчарака ў Таджыкістане і Узбекістане, старажытны прыток Амудар’і.

Геаграфія

Выток ракі на Зераўшанскім хрыбце, сілкаванне снягамі і льдамі Зераўшанскага ледавіка. Працякае па тэрыторыі Таджыкістана за 300 км на захад да Панджыканда, перасякаючы мяжу Узбекістана, паварочвае на паўночны захад, стварае унікальны аазіс, у якім размясціўся знакаміты Самарканд. Абрашаючы буйныя засушлівыя тэрыторыі праз Катакурган, цячэ да горада Наваі і паварочвае на паўднёвы захад, а праходзячы Бухару і Каракуль, губляецца ў пустыні, крыху не даходзячы да свайго старажытнага вусця на рацэ Амудар’я.

Каналам Экскіянхор мае сувязь з ракой Кашкадар’я. У ніжнім цячэнні збудаваны Аму-Бухарскі канал, які злучае раку з Куймазарскім вадасховішчам, азёрамі Тудакуль, Дэнгізкуль, збудавана Катакурганскае вадасховішча.

Сярэдні расход вады 162 м³/с: ад 38,3 м³/с у студзені, да 464 м³/с у ліпені.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рэкі Узбекістана
Катэгорыя·Рэкі Таджыкістана
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96