wd wp Пошук:

Земерынгская чыгунка

Чыгунка Земерынг — першая ў свеце горная чыгунка.[1]

Знаходзіцца ў Аўстрыі. Найстарэйшы ўчастак даўжынёй 42 км, пабудаваны ў 18481854 гадах, праходзіць праз Земерынгскі перавал паміж Мюрцушлагам і Глогніцам у высакагорнай мясцовасці.

На пачатку эры сусветнага панавання чыгунак пракласці 4,5 км тунэляў і 1,5 км мастоў і віядукаў у горнай мясцовасці было складанай інжынернай задачай. Над ёю працавалі 17 тыс. рабочых пад кіраўніцтвам інжынера Карла фон Гега. Самай высокай кропкай чыгункі стала станцыя Земерынг — 895 м над узроўнем мора. Улічваючы вельмі складаны рэльеф і значныя перапады вышынь, з’яўляецца адным з выдатных дасягненняў цывільнай інжынерыі XIX ст.

Дзякуючы чыгунцы раён пачаў хутка развівацца, а горад стаў модным бальнеалагічным і гарналыжным курортам. Цягнік з Вены да Земерынга ідзе дзве гадзіны, за гэты час можна назіраць захапляльныя горныя краявіды. Унікальнасць маршрута і ў тым, што інжынерныя збудаванні не парушылі цэласць краявіду, а дапоўнілі яго.

Дарога цалкам функцыянуе і з’яўляецца часткай аўстрыйскай Паўднёвай чыгункі.

Чыгунка ўключана ў склад Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1998 г.

Зноскі

  1. Mountain Railroad // BOE (англ.)

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Чыгунка Аўстрыі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Аўстрыі