wd wp Пошук:

Звычайны попаўзень

Звычайны попаўзень (Sitta europaea) — невялікая птушка з сямейства попаўзеневых.

Апісанне

Даўжыня цела 14 см, размах крылаў 22,5-27 см. Зверху шэра-блакiтны, нiз крэмава-белы з iржавымi бакамi. Праз вока iдзе чорная паласа. Паўночна- i ўсходне-еўрапейскi падвiды з белым нiзам цела. У маладых iржавага налёту на баках няма. Часта поўзае па ствалах дрэў унiз галавой або па нiжнім баку галiн. Спеў гучны.

Пашырэнне

Арэал: ад Еўропы (акрамя поўначы) праз Азію да Сахалiна i Японii, праз паўночны ўсход Кiтая да Паўднёвай Азіi i Iндыi; Малая Азiя, Блізкі Усход, Паўночна-Заходняя Афрыка. Насяляе спелыя лісцевыя лясы, а таксама бары і вялiкiя паркі з лісцевымі дрэвамі, групы дрэў сярод палёў. На поўначы часта хваёвыя лясы. Можа пасяляцца каля чалавечага жылля, узiмку карыстаецца кармушкамi. У Альпах даходзiць да 2600 м, на Каўказе — да 1800 м, на Атласе — 1850 м. Звычайны від для Беларусі.

Месцы зімовак у межах гнездавога арэала.

Асаблівасці біялогіі

У пошуках корму спрытна перасоўваецца па ствалах і галінах дрэў, часцяком ўніз галавой ці нават дагары нагамі.

Гняздо ў дупле (часцей за усё натуральным або пасля дзятла), шпакоўнях, рэдка ў нары ў ярах або скальных шчылiнах. Улётная адтуліна аблеплена глінай або глеем (часам з прымессю гною). Подсціл з няшчыльна укладзеных тонкіх кавалкаў сасновай кары з прымессю трэсак i сухога лiсця, калi няма сасны — кара бярозы цi iншых лiсцевых дрэў.

Яйкі (звычайна 6-9, часам 4-13) з рознымі канцамі, асiметрычныя, белыя з даволі вялікімі, светла- ржава-чырвонымі або чырвона-фiялетавымi плямамі, часта згушчанымi на шырэйшым канцы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Вераб’інападобныя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Фаўна Паўночнай Афрыкі