wd wp Пошук:

Званцы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Званцы. Званцы, таксама Камары-дзергуны[1] (Chironomidae) — сямейства двухкрылых. Назва дадзена з-за характэрнага гуку, які атрымліваецца з-за таго, што камар махае крыламі да 1000 узмахаў у секунду. Дарослыя асобіны наогул не сілкуюцца, іх ротавыя органы недаразвітыя. Лічынкі званцоў («матыль») — жывуць у прыдонным глеі і здольныя жыць на глыбіні да 300 метраў. Лічынкі сілкуюцца дэтрытам і мікраарганізмамі, некаторыя з’яўляюцца драпежнікамі. Камары-дзергуны бясшкодныя для чалавека. Лічынкі выкарыстоўваюцца ў якасці корму для рыбы.

Класіфікацыя

Уключае некалькі падсямействаў, з іх:

Роды

Зноскі

  1. Напісанне Званцы, Камары-дзергуны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.35
  2. E. D. Lukashevich and A. A. Przhiboro. 2011. New Chironomidae (Diptera) with elongate proboscises from the Late Jurassic of Mongolia. ZooKeys 130:307-322
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Званцы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы насякомых