wd wp Пошук:

Заятуляк і Хыўхылу

«Заятуля́к і Хыўхылу́» (башк.: Заятүләк менән Һыуhылыу) — башкірскі эпас (кубаір). Адзін з ранніх помнікаў эпічнай творчасці башкірскага народа.

У эпасе «Заятуляк і Хыўхылу» апавядаецца пра каханне Заятуляка і Хыўхылу. Як і ў старажытных эпасах «Урал-батыр» і «Акбузат», дзеянне разгортваюцца не толькі на зямлі, але і ў фантастычным падводным свеце. Падзеі ў паданні разгортваюцца ў эпічна-казачным плане.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Башкірская міфалогія
Катэгорыя·Эпічныя творы
Катэгорыя·Башкірскі эпас
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта