wd wp Пошук:

Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны

Агульны выгляд нагрудных знакаў да 2001 года

«Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны» - дзяржаўная ўзнагарода Украіны - ганаровае званне Украіны, прысвойваецца Прэзідэнтам Украіны ў адпаведнасці з Законам Украіны «Аб дзяржаўных узнагародах Украіны». Згодна з Палажэннем аб ганаровых званнях Украіны ад 29 чэрвеня 2001 года, гэтае званне прысвойваецца:

рэжысёрам, хормайстарам, балетмайстарам, дырыжорам, мастакам, мастацкім кіраўнікам мастацкіх калектываў, кампазітарам, пісьменнікам, драматургам, сцэнарыстам, кінааператарам, мастацтвазнаўцам і літаратуразнаўцам, выкладчыкам навучальных устаноў культуры і мастацтваў за стварэнне высокамастацкіх твораў у галіне музыкі, літаратуры, драматургіі , кінематаграфіі, навуковых прац па пытаннях мастацтва і літаратуры, падрыхтоўку кадраў работнікаў культуры і мастацтваў, арганізацыю дзейнасці культурнай сферы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя званні Украіны
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Украіны