wd wp Пошук:

Замбійская квача

Замбі́йская ква́ча (код ISO 4217 — ZMK) — афіцыйная валюта Замбіі з 1968 года, калі замяніла Замбійскі фунт. Падзяляецца на 100 нгеве. Слова «квача» на адным з мясцовых дыялектаў азначае «свабода».

У 2003 годзе Замбія першая з афрыканскіх краін, якая ўвяла ў абарачэнне банкноты з палімерных матэрыялаў — банкноты 500 і 1 000 квача.

У абарачэнні знаходзяцца манэты наміналам 25 і 50 нгеве, 1, 5, 10 квача, банкноты наміналам 20, 50, 100, 500, 1 000, 5 000, 10 000, 20 000 і 50 000 квача. У выніку інфляцыі манеты не выкарыстоўваюцца.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Афрыканскія валюты
Катэгорыя·Замбія