wd wp Пошук:

Замак у Мошне

Замак у Мошне — палац у вёсцы ў Мошна, Апольскае ваяводства. Размешчаны на поўдні краіны, за 30 км на поўдзень ад гораду Аполе. У будынку дзейнічае гатэль і рэстаран.

Гісторыя

Замак быў пабудаваны ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Эклектычны комплекс складаецца з перабудаванай пасля пажару ў 1896 годзе барокавай цэнтральнай часткі, неагатычнай усходняй і неарэнесанснай заходняй частак.

З 1866 па 1945 гады аб’ект быў рэзыдэнцыяй сілезскай сям’і Ціле-Вінклер. Яе прадстаўнікі аказалі найбольшы ўплыў на цяперашні выягляд аб’екту. Галоўны фундатар замка быў Франс Губерт Ціле-Вінклер. Вясной 1945 года сям’я Ціле-Вінклер пакінула замак, уцякаючы ў Нямеччыну.

У 1945 годзе ў замку дыслякаваліся жаўнеры Чырвонай арміі, якія спустошылі аб’ект, раскраўшы мэблю і іншыя рэчы. Пасля вайны ў замку размяшчаліся розныя ўстановы. З 1972 па 2013 гады тут дзейнічаў Цэнтр лячэння неўрозаў, які пазней пераехаў у новы будынак.

У частцы мясцовага парку ў 1948 годзе быў створаны дзяржаўны конезавод. У цяперашні час ён знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.

Архітэктура

Вышыня замка і яго шматлікія вежы робяць уражанне вертыкалізму. Паверхня аб’екту налічвае агулам 8 тысяч квадратных метраў, на якіх размешчаныя 365 пакояў, а агульная кубатура будынка складае 65 тысяч кубічных метраў[1].

Зноскі

  1. Вандроўкі па Польшчы: замак у Мошне з 99 вежамі (ФОТА)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Апольскае ваяводства
Катэгорыя·Палацы Польшчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0