wd wp Пошук:

Замак трох цмокаў

Замак трох цмокаў — папулярнае абазначэнне будынка ў стылі мадэрн ў горадзе Барселона (пабудаваны ў 1887-1888 гадах як кафэ-рэстаран для Сусветнай выставы 1888 архітэктарам Луісам Даменек-і-Мантанерам). Назва, верагодна, перанята з аднайменнага рамана Серафіма Пітара 1865 года.

З’яўляўся адным з асноўных будынкаў выставы і канчатковым пунктам экскурсіі ад Трыўмфальнай аркі па парку Сьютадэлья

З 1920 года тут размяшчаецца Музей заалогіі Барселоны.

Архітэктура

Замак пабудаваны з цэглы і ліставога жалеза ў форме амаль правільнага квадрата з чатырма вежамі на вуглах. Перыметр увянчаны зубцамі і ўяўляе сабой падвойны фасад, злучаны паміж сабой масткамі.

Дэкаратыўныя керамічныя пліты ў форме шчытоў ў верхняй частцы замка (каля зубцоў) зроблены Антоніа М Галііса, Хасэ Лімонам, Пельісерам і Аляксандрам дэ Рыкер. Пліты распісаны ў блакітных колерах на белым фоне і змяшчаюць выявы раслін і жывёл.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Барселоны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле