wd wp Пошук:

Замак Раканіджы

Замак Раканіджы (Castello Reale di Racconigi) — загарадная рэзідэнцыя п’емонцкіх манархаў у мястэчку Раканіджы каля Кунеа. У ліку іншых рэзідэнцый Савойскага дому знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.

У Сярэднявеччы замак належаў маркграфам Салуца. У 1630 годзе перайшоў ва ўладанне малодшай, карыньянскай галіны Савойскага дому. Цяперашні будынак замка будаваўся ў другой палове XVII стагоддзя па праекце Гварына Гварыні. У канцы XVIII стагоддзя быў прыведзены ў адпаведнасць з навамоднымі прынцыпамі класіцызму. Флігелі былі дабудаваны ўжо пры Карле Альберце. У 1904 годзе ў замку нарадзіўся апошні італьянскі манарх, Умберта II.

Вялікая цікавасць для аматараў садова-паркавага мастацтва ўяўляе рэгулярны парк у Раканіджы, стварэнне якога прыпісваецца самому Ленотру. Сярод іншых паркавых павільёнаў маецца і дача ў рускім стылі, пабудаваная для размяшчэння Мікалая II, які падпісаў у Раканіджы руска-італьянскае пагадненне 1909.

Зноскі

  1. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. 1 2 dati.beniculturali.it — 2014.
  3. (unspecified title) Праверана 13 лютага 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў стылі барока
Катэгорыя·Замкі Італіі
Катэгорыя·Турын
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных