wd wp Пошук:

Замак Кейла

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кейла. За́мак Ке́йла (эст.: Keila vasallilinnus) — рэшткі замку ў эстонскім горадзе Кейла (павет Хар’ю).

У 1976 годзе мясцовыя краязнаўцы знайшлі ў зарасніку на паўднёва-ўсходняй ускраіне парку прамавугольны будынак са сценамі больш чым метровай даўжыні. На заходнім рагу будынка захаваліся сляды круглай вежы. Праведзеныя ў 1970-х і 1990-х раскопкі пацвердзілі, што даўней на гэтым месцы знаходзілася комплекс абарончых збудаванняў.

Гісторыя

Меркавана гэта была ўмацаваная сядзіба феадала па прозвішчы Кегель, пабудаваная прыкладна ў сярэдзіне XIV стагоддзя. Першыя згадкі пра яе адносяцца да 1433 года, калі новы ўласнік Арнт Калле прадаў сядзібу Лівонскаму ордэну. Верагодна ў 1470 годзе, падчас рэстаўрацыі Кейльскай царквы, сядзіба была перабудавана ў васальны замак: да асноўнага аб’ёму памерам 15х25 м была дабудавана вежа і нарошчаныя муры. Усе ўмацаванні былі абкружаны драўляным частаколам. У сярэдзіне таксама быў выкапаны калодзеж 4-метровай глыбіні.

Падчас Лівонскай вайны рускія войскі спалілі замак (1560). Цягам наступных 60 гадоў замак змяніў 11 уласнікаў.

XVII стагоддзе стала эпохай росквіту маёнтка, тут у прамысловых маштабах здабывалі ласося. Паводле шведскіх і нямецкіх дакументаў 1686 і 1694 гадоў замак быў двухпавярховы.

Падчас Паўночнай вайны 1710 года замак ізноў быў моцна пашкоджаны. У 1750 канчаткова закінуты. Рэшткі падвальных памяшканняў часткова выкарыстоўваліся яшчэ ў XIX стагоддзі. Паступова руіны зараслі, ператварыўшыся ў пагорак.

Цяпер плошча замка расчышчана, рэшткі муроў закансерваваны.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Замкі Эстоніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кейла