wd wp Пошук:

Замак Бабаліцы

Замак Бабаліцы — замак у горадзе Бабаліцы, Сілезскае ваяводства.

Гісторыя

Замак быў пабудаваны ў сярэдзіне XIV стагоддзя каралём Казімірам Вялікім, на месцы ранейшага драўлянага аб’екту. Бабаліцкая крэпасць была часткай буйной сістэмы абароны «Арліныя гнёзды», якая павінна была бараніць заходнія межы дзяржавы.

У 1370 годзе замак трапіў у рукі князя Уладзіслава Апольчыка, які праз некалькі гадоў аддаў яго ў арэнду венгерскаму шляхціцу, якога звалі Анджэем Вугорцам.

Напрыканцы XVI стагоддзя замак быў сур’ёзна пашкоджаны падчас наступлення Максіміліяна Габсбурга. Пасля гэтага прайшло яшчэ некалькі спробаў яго рэстаўрацыі. Аднак у выніку Шведскага патопу была амаль поўнасцю разбураная. З гэтага часу стан аб’екту пагаршаўся цягам, як мінімум, наступных 300 гадоў.

Сёння замак належыць сям’і Лясецкіх, якая адрэстаўравала гістарычны будынак. Адбудаваны быў як верхні, так і ніжні замак з дворам, брамай і мурамі. Частка спецыялістаў жорстка раскрытыкавала ўладальнікаў за спосаб яе правядзення[1].

Зноскі

  1. Замак у вёсцы Бабаліцы (ФОТА)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Замкі Польшчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Сілезскага ваяводства