wd wp Пошук:

Заліў Лунніка

Заліў Лунніка (лац.: Sinus Lunicus) — заліў у месяцавым Моры Дажджоў.

Селенаграфічныя каардынаты 32°20′ пн. ш. 2°05′ з. д. / 32,33° пн. ш. 2,08° з. д. / 32.33; -2.08G, дыяметр каля 119 км[1], акружаны кратэрамі Архімед, Арыстыл і Аўтолік.

Сваю назву заліў атрымаў у гонар савецкай аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Луна-2», якая ў 1959 упала прыкладна ў гэтым раёне і якая стала першай у свеце станцыяй, якая дасягнула паверхні Месяца[2][3][4].

Зноскі

  1. Gazetteer of Planetary Nomenclature(англ.) . International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  2. The Full Moon Atlas(англ.)  (недаступная спасылка). Luna Society International. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 3 лістапада 2010.
  3. Лунные зонды СССР(руск.) . Космическая энциклопедия ASTROnote. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 3 лістапада 2010.
  4. Moon Landing Map(англ.) . NASA. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 3 лістапада 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Кратары без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Кратары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кратары без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Моры Месяца