wd wp Пошук:

Залатыя рогі з Галехуса

Залатыя рогі з Галехуса — два залатых рога рознай велічыні, выяўленыя ў Галехусе на поўнач ад Цёндэра ў Паўднёвай Ютландыі (Данія).[1] Даўжэйшы з рогаў быў знойдзены ў 1639 годзе, а другі — у 1734 годзе, усяго ў 15-20 метрах ад месца выяўлення першага.[1] Рогі датуюцца V стагоддзем н.э., на іх намаляваны незразумелыя міфалагічныя фігуры. На меншым з рогаў маецца надпіс старэйшымі рунамі.

Арыгіналы рогаў былі напачатку XIX стагоддзя выкрадзены і пераплаўлены. На аснове захаваных замалёвак рогаў былі створаны копіі, якія захоўваюцца ў Нацыянальным музеі Даніі ў Капенгагене і ў музеі Мёсгард каля Орхуса. Копіі рогаў таксама выкрадаліся (і вярталіся) двойчы.

Зноскі

  1. 1 2 Official Danish news (DR) page with fact box regarding the subject

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Германцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археалогія ў Даніі
Катэгорыя·Еўропа жалезнага веку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нацыянальны музей Даніі